Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянцін Белахвосцік)
Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік
Дата нараджэння 6 верасня 1934(1934-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2003(2003-06-10) (68 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Вольга Глебаўна Глебава[d]
Дзеці Зоя Валянцінаўна Белахвосцік
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
IMDb ID 0069411

Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік (6 верасня 1934, в. Багушэвічы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 10 чэрвеня 2003) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1965 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. З 1958 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго мастацтва адметнае напоўненасцю і каларытнасцю вобразаў пры лаканізме вонкавых выразных сродкаў. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зуеў («Апошні шанц» В. Быкава), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Дугін («Радавыя» А. Дударава), Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Урыя Шэлі («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта).

Здымаецца ў кіно: «Рудабельская рэспубліка», «На ростанях», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена» і інш.

Удзельнічае ў тэлевізійных («Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я. Купалы і інш.) і радыёпастаноўках (за ролі ў спектаклях «Хамуціус» паводле А. Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я. Коласа; Дзяржаўная прэмія БССР 1989).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з канцэртмайстрам Вольгай Глебаўнай Глебавай, дачкой Глеба Глебава, меў дзвюх дачок — Зою і Надзею[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]