Валянцін Васільевіч Валетаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Васільевіч Валетаў
Дата нараджэння 23 лютага 1951(1951-02-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук і кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды

Валянцін Васільевіч Валетаў (23 лютага 1951, в. Востраў, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар біялагічных навук (1993), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў скончыў сярэднюю школу № 1 г. Ельска[1], Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1976); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (аспірантура).

Працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку (1976—1993, навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Ф. Скарыны (1993—1997, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, у 1996—1997 загадчык кафедры), Мазырскім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэце імя І. П. Шамякіна (1997—2018, рэктар, з 2018 — тэхнолага-біялагічны факультэт, кафедра біялогіі і экалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: раслінныя рэсурсы прыродных і асушаных балотных сістэм; экалогія балот; аптымізацыя адукацыйнай дзейнасці ў ВНУ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2013), медалі — Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1998), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2007), Францыска Скарыны (2008), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011)[2].

Зноскі