Перайсці да зместу

Валянцін Мікалаевіч Шкурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Мікалаевіч Шкурко
Дата нараджэння 22 ліпеня 1932(1932-07-22) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Валянцін Мікалаевіч Шкурко (22 ліпеня 1932, в. Буркі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі філосаф, педагог. Кандыдат філасофскіх навук (1966), прафесар (1990).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (філасофскае аддзяленне, 1955; аспірантура, 1966).

Працаваўу Партызанскай СШ Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці (1955—1957, дырэктар), Хойніцкім райкаме камсамола (з 1957, першы сакратар), Чачэрскім райкаме Камуністычнай партыі Беларусі, Гомельскім абласным камітэце КПБ (1959—1968), Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (1968—1974, рэктар), Міністэрстве асветы БССР (з 1974, начальнік упраўлення педагагічных навучальных устаноў), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1988, прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: стан і перспектывы развіцця бесперапыннай вышэйшай педагагічнай адукацыі; усебаковае развіццё асобы.

Званне «Заслуженный работник высшей школы БССР», значок «Отличник просвещения СССР», знак «За отличные успехи в работе в области высшего образования СССР», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета СССР, Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш.

  • Подъем культурно-технического уровня колхозного крестьянства в период строительства коммунизма : на материалах Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата филосфских наук / В. Н. Шкурко. — Минск, 1966.
  • Шкурко Валентин Николаевич : персональный библиографический указатель : к 70-летию со дня рождения и 50-летию трудовой и научно-педагогической деятельности / [Л. Н. Давыденко]. — Минск, 2003.