Валянцін Мікалаевіч Русак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Мікалаевіч Русак
Дата нараджэння 10 жніўня 1936(1936-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 2022(2022-08-27) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Валянцін Мікалаевіч Руса́к[1] (10 жніўня 1936 — 27 жніўня 2022) — беларускі вучоны, матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 жніўня 1936 года ў вёсцы Затур’я (цяпер — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці).

У 1959 годзе з адзнакай скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка», а пазней скончыў аспірантуру пры кафедры вылічальнай матэматыкі[2]. З 1962 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладаў на кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта. З 1976 па 2002 год займаў пасаду загадчыка гэтай кафедры[2], з 2002 года — прафесар[3].

Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР, доктарскую — у 1988 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Украінскай ССР[2].

Памёр 27 жніўня 2022 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 180 навуковых прац па матэматычным аналізе, вылічальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[2]. Пад навуковым кіраўніцтвам В. М. Русака падрыхтаваны і абаронены 9 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[2][3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1982).
  • Медаль «Ветэран працы» (1996).
  • Знак «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).
  • Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011)[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. а б в г д е Валентин Николаевич РУСАК // Вестник БГУ. Сер. 1. 2016. № 3 Архівавана 21 красавіка 2018. (руск.)
  3. а б Русак Валентин Николаевич Архівавана 7 сакавіка 2021. (руск.) // Сайт БДУ
  4. Памяти Валентина Николаевича Русака (10.08.1936–27.08.2022)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]