Перайсці да зместу

Васіль Апанасавіч Равяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Апанасавіч Равяка
Дата нараджэння 15 ліпеня 1948(1948-07-15) (76 гадоў)
Месца нараджэння в. Рабец Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, Беларуская ССР, СССР
Дата смерці 1 ліпеня 2024(2024-07-01) (75 гадоў)
Грамадзянства  СССР,
 Беларусь
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Васіль Апанасавіч Равяка (нар. 15 ліпеня 1948, п.Рабец, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — Герой Беларусі, Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь; кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Біяграфія

Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж[1], затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер'е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.

З 1995 — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнга сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі[5].

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі