Мікіта Барысавіч Куканенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікіта Барысавіч Куканенка
Герой Беларусі М. Б. Куканенка.jpg
Дата нараджэння 18 верасня 1998(1998-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2021(2021-05-19) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Гады службы 20202021
Званне
Лейтэнант
Часць 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда)
Узнагароды і званні
Hero of the Belarus medal.png

Мікіта Барысавіч Куканенка (18 верасня 1998, Полацк19 мая 2021, Баранавічы) — ваенны лётчык, лейтэнант ВПС Рэспублікі Беларусь. Трагічна загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку[2]. Яго дзядуля жыў у гарадскім пасёлку Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён выбраў не верталёты, а самалёты[3].

Пазней паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча, якое скончыў у 2015 годзе. У 2020 годзе ў званні лейтэнанта скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Лідская штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. У планах Мікіты на 2021 год было стаць лётчыкам трэцяга класа[4].

Загінуў 19 мая 2021 года ў Баранавічах у час трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэем Нічыпарчыкам[5]. Іх самалёт разбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксембург. Пазней камісія па раследаванні катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[6][7].

Пахаваны ў Полацку на Паўночных могілках[8].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У загінулага пілота засталася жонка Таццяна. Яны згулялі вяселле ў верасні 2020 года[9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку[10].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

23 лістапада 2021 года на паседжанні баранавіцкага гарвыканкама была прынятая пастанова аб наданні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імён загінулых лётчыкаў[11].

Зноскі

  1. Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі»
  2. Сообщение пресс-службы(руск.) . Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021).
  3. Наталья Светлова «У него сбылась мечта. А я всегда гордился, что мой друг - летчик»: что рассказывают о погибших в Барановичах военных летчиках(руск.) . Комсомольская правда (19 мая 2021).
  4. Артем Беговский Разбившиеся под Барановичами летчики посмертно награждены званием «Герой Беларуси» - Лайфстайл Onlíner(руск.) . Onliner.by (24 лістапада 2021).
  5. Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах
  6. Что выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК, Intex-press, 30-9-2021
  7. Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет, Intex-press, 26-10-2021
  8. Сотни жителей Полоцка пришли на прощание с летчиком Никитой Куконенко. Итоговый фоторепортаж
  9. Нелли Радько О погибшем летчике Никите Куконенко рассказывают сослуживцы, педагоги и друзья(руск.) . Новополоцк сегодня (1 чэрвеня 2021).
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  11. Как назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах, Intex-press, 23-11-2021