Міхаіл Аляксандравіч Карчміт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Аляксандравіч Карчміт
Партрэт
Род дзейнасці:

Дзяржаўны дзеяч

Дата нараджэння:

1 лютага 1949(1949-02-01)

Месца нараджэння:

Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства:

Сцяг СССР СССРFlag of Belarus.svg Беларусь

Дата смерці:

22 мая 2004(2004-05-22) (55 гадоў)

Узнагароды і прэміі:
Hero of the Belarus medal.png
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Ганаровае званне «Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь»
Званне «Ганаровы грамадзянін Нясвіжа»

Міхаі́л Алякса́ндравіч Карчмі́т (1 лютага 1949 — 22 мая 2004) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 гг. З 2000 па 2004 гг. член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Старшыня агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён). Герой Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лютага 1949 года ў вёсцы Радзеўцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Скончыў інжынерам-механікам Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1975 годзе. У перыяд з 1968 па 1970 гады служыў у арміі.

З 1967 па 1968 гады працаваў слесарам на Мінскім станкабудаўнічым заводзе, з 1975 па 1980 — інжынерам, а затым галоўным інжынерам калгаса «Ленінскі шлях», з 1980 па 1988 — старшынёй калгасу «Рассвет» Нясвіжскага раёна. З 1988 — старшыня агракамбіната «Сноў».

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 1996 па 2000 г. З 2000 года член Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Памёр 22 мая 2004 года (на 56-ым годзе жыцця).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
  • Ордэн «Знак Пашаны» (1984).
  • Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1994).
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне прыродазнаўчых навук (1998).
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999).
  • Званне «Герой Беларусі» (2001).
  • Званне «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа» (2002).