Васіль Васілевіч Барысенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васілевіч Барысенка
Дата нараджэння 25 красавіка 1904(1904-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1984(1984-07-26) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства, Беларусістыка
Месца працы Мінскі педагагічны інстытут
Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Васіль Васільевіч Барысенка (25 красавіка 1904, Барысаў, Мінская вобласць — 26 ліпеня 1984, г. Мінск) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1957), доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1937)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 красавіка 1904 года ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці Беларускай ССР у сям’і чыгуначніка.

Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).

У 1931—1941 і ў 1946—1966 гады працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 года працаваў дэканам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР[1].

У час вайны служыў у дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты.

У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 года — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса, Т. Шаўчэнка[1].

Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 года.

Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» (абедзве — 1939), "Тарас Шаўчэнка і Янка Купала "(1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.

Ад інстытуту літаратуры АН БССР выступаў з вітальнай прамовай на юбілейнай 10-й навуковай Шаўчэнкаўскай канферэнцыі (1961).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій.

  • Барысенка, В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізма ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / В. В. Барысенка. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1957. — 365 с.
  • Барысенка, В. В. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. / В. В. Барысенка, В. У. Івашын. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — 36 с.

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. У. Івашын) для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выд., 1961)[1].

Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджваўся ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), Чырвонай Зоркі (1944, 1945), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Я. Коласа (1980)[1] за ўдзел у працы над 2-томным даследаваннем «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы» (1977).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Борисенко Василий Васильевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. Васіль Барысенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 49—50.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]