Васіль Фёдаравіч Мачульскі
Васіль Фёдаравіч Мачульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1973 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Фёдаравіч Мачульскі (9 жніўня 1893, в. Навасады, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1973, Масква, РСФСР, СССР) — літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Яго бацька Фёдар Фёдаравіч (1862—1919), скончыў Мінскую духоўную семінарыю, быў святаром у вёсцы Навасады і мястэчку Магільна, маці Аляксандра Сямёнаўна (1862—1922), хатняя гаспадыня.
Пасля заканчэння Мінскага духоўнага вучылішча з 1907 года вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, але не скончыўшы яе ў 1911 г. паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, з 1912 г. вучыўся на славяна-рускім аддзяленні філалагічнага факультэта ўніверсітэту, у кастрычніку 1915 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1917 г. У 1918 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады, супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Маскве, у 1919—1924 гг. выкладчык у Слуцку, у 1925—1933 гт. навуковы супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, адначасова (з 1929) выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта ў Менску.
21 лютага 1933 г. рашэннем Прэзідыума БАН быў звольнены з Інстытута літаратуры і мастацтва як «класава-варожы элемент». У 1934—1971 гг. выкладчык ВНУ Масквы: Камуністычнага ўніверсітэта, Прамакадэміі, Акадэміі грамадзянскага паветранага флоту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў апалчэнні. У 1934—1947 гг. працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Маскве. 1945 г. член КПСС, з 1947 г. выкладчык Ваенна-палітычнай акадэміі, Паліграфічнага інстытута. У 1952—1971 гг. дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.
Друкаваўся з 1927 г. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў Максіма Багдановіча (т. 1—2, 1927—1928), Алеся Гаруна (1929).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым». — Менск, 1933.
- Тэхніка работы з кнігай. — Менск, 1933.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барашка І. Класавы вораг у тоге «вучонага». // Савецкая Беларусь. Мінск.10 сакавіка 1931.
- Мачульскі Васіль Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 607. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 235. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).