Язэп Пушча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Пушча
Jazep Pušča2.jpg
1925 год
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іосіф Паўлавіч Плашчынскі
Псеўданімы Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер
Дата нараджэння 7 (20) мая 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1964(1964-09-14) (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Язэп Пушча, сапр. Іосіф Паўлавіч Плашчынскі (7 мая (20 мая) 1902, в. Каралішчавічы, Менскі павет, Мінская губерня, цяпер Мінскі раён — 14 верасня 1964, Мінск; Іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер;) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы брат Ізідара Плашчынскага. У 1918 — жніўні 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—1922 — слухач курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. У 1921-26 працаваў настаўнікам[2]. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша»[2]. У 1926 годзе працаваў у Інбелкульце[2]. У 1925—1927 вучыўся на педагагічным факультэце БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт[2]. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, у 1929-30 працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве[2]. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Прыгавораны пазасудовым органам НКУС 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Чэбаксарах, Шадрынску. Вызвалены 24.7.1935. У 1937—1941 жыў у Мурамскім раёне Уладзімірскай вобласці, настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім раёне. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1958. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах. Групавая справа Я. Пушчы і іншых № 20951-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем у 1922 годзе пад псеўданімам Лясун[2]. На працягу 1925—1930 выдаў некалькі паэтычных кніг. Вядомасць мелі яго «Лісты да сабакі». Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё, раскрывала радасны стан разняволенага працаўніка — часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай споведзі-разважання, выкарыстанне сродкаў народнай песні[2].

Да высылкі выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), а таксама паэмы «Песня вайны» (1928) і «Цень Консула» (першапачатковая назва «Песня акупацыі»), прасякнутыя ўражаннямі аб Першай сусветнай вайне, а таксама паэма «Крывавы плакат» (1930). Была падрыхтавана да выдання кніга «Мой маніфест» (схаваная ў вуллі, а затым, пасля арышту брата, спаленая сястрой Лёдзяй)[3]. Быў падрыхтаваны да друку, але не выйшаў зборнік лірыкі «Грэшная кніга». У канцы 1920-х ускладніліся пошукі паэта, у некаторых яго творах прагучалі песімістычныя ноты[2].

Для твораў пасляваеннага часу характэрна ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага далягляду[2].

Пасля прыезду ў Мінску ў друку з’яўляюцца вершаваная казка «На Бабрыцы» (1960), кніга «Вершы і паэмы» (1960) і зборнік «Пачатак легенды» (1963).

На беларускую мову пераклаў аповесць Аляксея Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).

Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 3 студзеня 2022.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. Мішчанчук, М. І. «Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў...» Эвалюцыя творчасці Язэпа Пушчы // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 68—71. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]