Васіль Сяргеевіч Журневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Васіль Журневіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Васіль Сяргеевіч Журневіч
Нарадзіўся 21 лютага 1995(1995-02-21)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Ліда
Нумар 19
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Белкард (Гродна)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера*
2012 — 2018 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 18 (1)
2017   Сцяг Польшчы Зніч (Бяла Піска) 14 (4)
2019 — Сцяг Беларусі Ліда
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (1)
2015 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 мая 2015.

Васіль Журневіч (нар. 21 лютага 1995, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ліда».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[2]. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезону 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска[3].

У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезону разам з «Нёманам»[4]. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезону 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу з юніёрскай зборнай Украіны.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман Сцяг Беларусі 12 4
2013 дубль Нёман Сцяг Беларусі 17 4
2014 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 2 0
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 14 1
2016 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 2 0
2017 (1) дубль Нёман Сцяг Беларусі 15 8
2018 дубль Нёман Сцяг Беларусі 27 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]