Ваўкавыскае Евангелле
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/a/a7/%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B5.jpg/250px-%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%95%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B5.jpg)
Ваўкавыскае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 годзе прэсвітарам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дазволіла Віктару Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак магчыма, што кніга знаходзілася ў вёсцы Ваўкавічы Навагрудскага павета. У XIX стагоддзі А. Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную бібліятэку.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ваўкавыскае Евангелле — рэдкі ўзор старабеларускай рукапіснай кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правае і левае палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень (у канцы кнігі). Зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (Вільня).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковнославянских и русских / составил Ф. Добрянский. — Вильна, 1882. — LV, [1], 533 с. — С. 36 — 38.
- Нікалаеў, М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII стагоддзях / Рэд. М. М. Розаў, А. С. Мыльнікаў; Худож. У. М. Вішнеўскі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 239 с. — ISBN 5-340-01249-2