Смаленскі Псалтыр
| ||
Лука Смалянін | ||
Смаленскі псалтыр. 1395 | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Тэхніка | рукапіс | |
Дзяржаўны гістарычны музей, Масква | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́жскі псалтыр — рукапісны помнік беларускага пісьменства[1] канца XIV ст. Створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Успенскім манастыры пад Амсціславам у 1395 г. па заказе манаха Аляксея.
Твор напісаны на пергаменце. Уключае псалтыр «з даследаваннем», урыўкі з апостала і евангелле ад Іаана. Змяшчае 3 мініяцюры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў. Пры аздабленні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаў тайнапіс[2].
У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій Анежскай затокі Белага мора. Смаленскі краязнавец Г. К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анежскім павеце Архангельскай губерні, адсюль і паходзіць другая назва псалтыра — Анежскі[3].
Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музеі (Расія).
Зноскі
- ↑ Леанід Лыч.. Беларусь вядуць шляхам Смаленшчыны?(недаступная спасылка). Беларуская Смаленшчына (23 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2010. Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма. — Л., 1929.
- ↑ А. Трофимов.. Священное место - Смядынь (руск.). Культурное наследие земли Смоленской (23 ліпеня 2013).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Л. Лифшиц. К вопросу о происхождении «Онежской» псалтири 1395 г. // Художественная культура Москвы и Подмосковья XIV – начала ХХ веков. Сборник статей в честь Г.В. Попова. — М.: 2002. — С. 78—84.
- Нікалаеў, М. В. Смаленскі Псалтыр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нікалаеў М. В. Смаленскі Псалты́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Смаленскі Псалтыр на Вікісховішчы |
- Трусаў А. А. Невядомыя беларускія дзяржавы. Вялікае Княства Смаленскае // Наша слова
- Онежская, или Смоленская Псалтирь. Гос. исторический музей, Муз. 4040. 1395 г. (руск.)