Дзесятаглаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзесятаглаў — урывак з Новага Запавету.jpg
Мацвей Дзясяты
Дзесятаглаў. 1502—1507
Матэрыял пергамент
Тэхніка рукапіс
Сцяг Расіі Расійская нацыянальная бібліятэка, Пецярбург

Дзесятаглаў, Біблія Мацвея Дзясятага[1], Супраслеўскі зборнік[2]біблейскі рукапіс, напісаны кнігапісцам з Таропца Мацвеем Дзясятым (Мацвеем Іванавічам) у 1507 годзе ў Супраслеўскім манастыры.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Апошняя старонка Дзесятаглава з тайнапісам Мацвея Дзясятага.

Рукапіс уяўляе сабой звод кніг Бібліі. З'яўляецца другім усходнеславянскім (пасля Генадзеўскай Бібліі(руск.) бел. 1499) поўным зводам біблейскіх кніг[3].

Складаецца з 545 аркушаў вялікага фармату (30,7×19,5 см), якія змяшчаюць большасць кніг Старога і ўвесь Новы Запавет. Акрамя Бібліі, у Дзясятаглаве ёсць Месяцаслоў(руск.) бел..

На кожнай старонцы па 35 радкоў тэксту. На палях шматлікія паметкі перапісчыка і пазнейшых уладальнікаў. Рукапіс выкананы цудоўным каліграфічным почыркам з выкарыстаннем карычневага і чырвонага чарніла. У Новым Запавеце, акрамя таго, тэкст напісаны золатам і сіняй фарбай. Пры гэтым золата выкарыстоўваецца для цытат са Старога Запавету і для вылучэння слоў і вучэнняў Ісуса Хрыста, а сіняй фарбай напісаныя паметкі, што ўводзяць простую мову.

На апошнім аркушы размешчана прыпіска перапісчыка з падрабязнай аўтабіяграфіяй пад назваю «О напісавшем кнігі сія». Адтуль становіцца вядома, што Мацвей быў дзясятым дзіцем у сям'і (адсюль ягоная мянушка Дзясяты)[2].

У кнізе прысутнічае мініяцюра рэдкага сюжэту з персаніфікацыяй Сафіі(руск.) бел. — мудрасці Божай.

Мінуўшчына[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя скласці поўны збор кніг Бібліі на славянскай мове паходзіла з вялікакняжацкага двара. Дзеля гэтага ў Вільню для працы над рукапісам быў прыцягнуты выхадзец з Маскоўскай Русі, спрактыкаваны кнігапісец Мацвей Дзясяты. Праца працягвалася шэсць гадоў (1502—1507), пад час якіх памёр заказчык — вялікі князь літоўскі Аляксандр, і Мацвей заканчваў працу ўжо ў Супраслі.

Захоўваўся ў Супраслеўскім манастыры. У сярэдзіне XIX стагоддзя трапіў у асабістую бібліятэку епіскапа Паўла Дабрахотава, пасля якога перайшоў у валоданне акадэміка Сразнеўскага. У 1910 годзе разам са зборамі Сразнеўскага рукапіс трапіў у бібліятэку пецярбургскай Акадэміі навук.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прэс-служба 500 гадоў Бібліі ў Беларусі (руск.) . Навіны. Расійская нацыянальная бібліятэка (24 кастрычніка 2007). Праверана 26 ліпеня 2013.
  2. 2,0 2,1 Ю. Лабынцев, Л. Щавинская, 2001, p. 67
  3. Ю. Лабынцев, Л. Щавинская, 2001, p. 68

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]