Шарашоўскае Евангелле

Шарашоўскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Створана на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (па іншых звестках, у сярэдзіне XVI ст.). названа па запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стагоддзях яно было напрастольным у Прачысценскай царкве пасёлка Шарашова Пружанскага раёна, які быў некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.
Мастацкае афармленне
[правіць | правіць зыходнік]
Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленне складаецца з чатырох мініяцюр з выявамі евангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў.
Асаблівасці мініяцюр, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповы для беларускай мастацкай школы: простанароднасць сялянскага тыпажу, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (спічастыя вокны), ромбападобная арнаментыка німбаў.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: : Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч; Аўт. уступ. тэксту Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1980. — С. 23—25. — 50 000 экз.
![]() |
Шарашоўскае Евангелле на Вікісховішчы |
---|