Мсціжскае евангелле
Мсціжскае евангелле ― рукапіснае Евангелле XIV стагоддзя, выдатны прыклад рукапіснай кнігі ў Беларусі сярэдневяковага часу.
Назва ― па в. Мсціж (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). На першай старонцы кнігі ёсць надпіс XVI стагоддзя пра тое, што мінскі бурмістр Васіль Лах ахвяраваў гэты экзэмпляр царкве Св. Юрыя ў Мсціжы.
Знойдзена ў Мінску ў другой палове XIX стагоддзя, у 1869 г. перададзена ў Віленскую публічную бібліятэку. Цяпер захоўваецца ў Бібліятэцы АН Літвы імя Ўрублеўскіх.
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Напісана царкоўнаславянскай мовай паўуставам у дзве калонкі па 24 радкі ў кожнай на 187 пергаментных старонках. Утрымлівае пачаткі тэкстаў евангелляў ад Іаана, Мацвея, Лукі, саборнік ― паказальнік евангельскіх чытанняў па святах.
Мастацкае афармленне[правіць | правіць зыходнік]
У Евангеллі адна застаўка і каля 350 ініцыялаў у тэраталагічным стылі. На адным з ініцыялаў (літара В) намаляваны селянін з лапатай. Упрыгожванні выкананы ў чатырох колерах: сіні, чырвоны, зялёны і жоўты.
На сярэбраных пласцінах скураной вокладкі выгравіраваны выявы Хрыста на крыжы і евангелістаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Аршанскае Евангелле
- Друцкае Евангелле
- Лаўрышаўскае евангелле
- Слуцкае Евангелле
- Тураўскае Евангелле
- Шарашоўскае Евангелле
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Батюшков, П. Н. Памятники русской старины… В. 6. ― Вильна, 1874. (руск.)
- Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки. ― Вильна, 1882. (руск.)
- Соболевский, А. И. История русского литературного языка. ― Л., 1980. (руск.)