Ведрынскае
| Ведрынскае возера | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,75 км |
| Шырыня | 0,44 км |
| Плошча | 0,22 км² |
| Аб’ём | 0,0002 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
| Найбольшая глыбіня | 1,5 м |
| Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,14 ‰ |
| Празрыстасць | 1,5 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 432 км² |
| Упадаюць | рака Аўсянка |
| Выцякаюць | рака Аўсянка |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Ве́дрынскае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аўсянка, за 36 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 432 км². Аб’ём вады 0,2 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаныя і сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 500—600 м. Дно плоскае і высланае крэменязёмістым сапрапелем. Возера дыстрофнае, праточнае. Праз Ведрынскае працякае рака Аўсянка і злучае яго з возерам Цёста. Возера моцна зарастае.
У Ведрынскім возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ведрынскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 135. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
