Перайсці да зместу

Віктар Ніканавіч Емяльянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Ніканавіч Емяльянаў
Дата нараджэння 12 снежня 1926(1926-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1990(1990-05-12) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Віктар Ніканавіч Емяльянаў (12 снежня 1926, г. Вінніца, Украіна — 12 мая 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).

Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1956 года архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела, кіраўнік сектара, намеснік галоўнага інжынера інстытута па архітэктуры[1], у 1986—1989 галоўны архітэктар інстытута[2] БелНДІдзіпрасельбуд.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[1].

Пражываў у Мінску[1].

Галоўны кірунак творчасці — сельская архітэктура. Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі калгаса «Прагрэс» Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага раёнаў (усе 1968); Зашыр’е саўгаса «Камуніст» Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага раёнаў (1979, усе ў сааўт.)[2], Машканы саўгаса імя П. М. Машэрава Віцебскай вобласці (1981)[1] і інш.

Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскіх населеных месцаў Беларусі» (Мінск, 1984)[1].

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), шасцю медалямі ВДНГ СССР. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1975, у аўтарскім калектыве) за лепшае рашэнне сельскіх пасёлкаў[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Емельянов Виктор Никонович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б Емяльянаў Віктар Ніканавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.