Касцёл Святой Сям’і (Верцялішкі)
Славутасць | |
Касцёл Святой Сям’і | |
---|---|
53°42′13″ пн. ш. 24°00′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дата заснавання | 2022 |
Матэрыял | цэгла |
Касцёл Святой Сям’і — мураваны каталіцкі храм у Верцялішках Гродненскага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаны на вуліцы Ціміразева.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія ў аграгарадку была заснавана ў 2006 годзе па ініцыятыве мясцовых католікаў, якія хацелі мець уласную святыню. Будаўніцтва касцёла пачалося ў 2007 годзе.
11 верасня 2022 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новага касцёла. На пачатку ўрачыстасці біскупа прывіталі каля дзвярэй святыні. Вернікі сімвалічна перадалі іерарху ключы ад касцёла, якімі ён тройчы ўдарыў па дзвярах. Затым прысутныя ўвайшлі ў працэсіі ў касцёл, дзе адбыўся абрад асвячэння: акрапленне вадой сцен і алтара, малітва Літаніяй да ўсіх святых, намашчэнне святым алеем алтара і сцен, акаджэнне алтара, унутранага памяшкання і вернікаў, накрыццё белым абрусам алтара[1][2].
Пробашчы парафіі
[правіць | правіць зыходнік]- кс. Яўген Барысюк