Перайсці да зместу

Вялікі Супонец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Вялікі Супонец)
Вялікі Супонец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165,8 м
Даўжыня 0,96 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,42 км²
Аб’ём 0,00352 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,62 км
Найбольшая глыбіня 23,8 м
Сярэдняя глыбіня 8,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,255 ‰
Празрыстасць 4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,13 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікі Супонец (Беларусь)
Вялікі Супонец
Вялікі Супонец
Вялікі Супонец (Віцебская вобласць)
Вялікі Супонец
Вялікі Супонец
Map

Вялі́кі Супо́нец — возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 19 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Скрабатуны, сярод лесу.

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,62 км. Найбольшая глыбіня 23,8 м, сярэдняя 8,4 м. Аб'ём вады 3,52 млн. м³. Плошча вадазбору 6,13 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, стромкія (у паўночнай частцы вышынёй 5—10 м, спадзістыя). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м (на захадзе і поўначы месцамі да 0,7 м), пясчаныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і ілам, глыбей пашыраны сапрапелі.
Возера мезатрофнае, малапраточнае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 8—50 м да глыбіні 5 м. У возера ўпадаюць ручаі. Злучана пратокай з возерам Малы Супонец.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Ляшковіч Л. Я. Вялікі Супонец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.