Мяднянскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Мяднянскае)
Мяднянскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142 м[1]
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,24 км²
Аб’ём 0,00046 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Мяднянскае возера (Беларусь)
Мяднянскае возера
Мяднянскае возера
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Мядня́нскае во́зера, Медна — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца ў 22 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Медна. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча паверхні возера складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня возера 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі складае 1,8 км, плошча вадазбору 1,75 км². Аб’ем вады ў возеры 0,46 млн м³. Берагі возера высокія, пясчаныя, месцамі парослыя хмызняком. Мелкаводдзе возера пясчанае, з глыбіні 2 м дно выслана сапрапелем. Расліннасць пашыраная да глыбіні 3—3,5 метраў.

З Мяднянскага возера выцякае рака Спанаўка. Возера злучанае каналам з Страдзецкім возерам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.