Селяхоўскае
Селяхоўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 1,4 км² |
Аб’ём | 0,46 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,7 км |
Найбольшая глыбіня | 8,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,75 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца за 55 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Селяхі. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,3 км. Найбольшая шырыня возера — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,7 км, плошча вадазбору — 9,75 км². Аб'ем вады ў возеры — 1,4 млн м³.
Схілы катлавіны возера часткова знаходзяцца пад ворывам. Мелкаводдзе пясчанае. На большых глыбінях пашыраныя сапрапелі магутнасцю да 12,5 метраў.
Возера зарастае ўздоўж берагоў трысцём і чаротам. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5—4 метры.
Возера Селяхоўскае злучанае ручаём з возерам без назвы. Возера размяшчаецца за 200 метраў ад мяжы з Украінай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Селяхоўскае возера, Селяхінскае возера, Селяхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 316. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).