Спанаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спанаўка
Характарыстыка
Даўжыня 25 км
Басейн 200 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°49′15″ пн. ш. 23°51′23″ у. д.HGЯO
Вусце Заходні Буг
 • Каардынаты 51°57′51″ пн. ш. 23°40′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Брэсцкі раён
physical
Спанаўка
Спанаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Спа́наўка[2], таксама Шпанаўка[2] — рака ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкая вобласць, правы прыток ракі Заходні Буг. У верхнім цячэнні называецца Прырва.

Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 200 км². Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтамабільнай дарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 км на ўсход ад вёскі Рагозна. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.

Прытокі: Серадовая рэчка (левы), ручай Оса (правы).

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]