Медна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Медна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
912 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225014
Аўтамабільны код
1
Медна на карце Беларусі ±
Медна (Беларусь)
Медна
Медна (Брэсцкая вобласць)
Медна

Ме́дна[1] (трансліт.: Miedna, руск.: Медна) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг). Транспартныя сувязі па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1849 годзе вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў граф Браніцкі. У гэтым жа годзе на сродкі мясцовых жыхароў і аканома маёнтка Кавалеўскага пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1886 годзе сяло — цэнтр Мяднянскай воласці. Працаваў валасны сельскі фельчарскі пункт, размяшчаліся ўчасткі: міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, судовых следчых. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Участак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці знаходзіўся ў в. Чэрні. У воласці налічвалася 8 сельскагаспадарчых таварыстваў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Мяднянскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 25 лютага 1943 года фашысты спалілі вёску (212 двароў), загубілі 126 жыхароў; усяго за гады акупацыі ў Медна знішчана 316 чалавек.

У 2010 годзе Медна набыла статус аграгарадка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 132 двары, 835 жыхароў (1876)
  • 452 жыхары (1886)
  • 105 двароў, 623 жыхары (1897)
  • 67 двароў, 473 жыхары (30.9.1921)
  • 220 двароў, 1100 жыхароў (1940)
  • 801 жыхар (1959)
  • 901 жыхар (1970)
  • 332 гаспадаркі, 908 жыхароў (1997)
  • 355 гаспадарак, 968 жыхароў (2005)
  • 912 жыхароў (2010)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкафабрыка
  • Дзіцячы садок
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа
  • Участковая бальніца
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Публічная бібліятэка
  • Культурніцкі клуб
  • Музей народнай пашаны
  • Чатыры крамы (тры харчовых і адна прамысловых тавараў)
  • Дзве летнія кавярні
  • Лазнева-пральны камбінат
  • Вайсковы мініпалігон
  • Пракат катамаранаў і рыбалоўных вудаў
  • Аддзяленне «Беларусбанка»

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У аграгарадку працуе дзіцячы садок і сярэдняя агульнаадукацыйная школа з вывучэннем нямецкай мовы[2].

У сярэдняй школе працуе адзіны ў Беларусі настаўнік са стратай зроку, які выкладае вучням грамадазнаўства[3].

Вясной 2017 года сярэдняя школа аг. Медна аказалася ў цэнтры скандалу, калі бацька аднаго з вучняў абвінаваціў настаўніка матэматыкі Вячаслава Бая, настаўніка фізікі і інфарматыкі Андрэя Пальчука, намесніка па вучэбнай частцы Ірыну Вальчук ў абразах і катаваннях малалетніх вучняў, а дырэктара ўстановы адукацыі Дзмітрыя Растаргуева ў замоўчванні гэтых проціпраўных дзеянняў[4].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна»[5].

Прадпрыемства вырабляе птушкагадоўчую прадукцыю, у асартыменце якой — мяса куранят бройлераў поўнага трыбушэння, субпрадукты птушкі, паўфабрыкаты.

Птушкафабрыка была створана ў 1971 годзе. У склад прадпрыемства ўваходзяць два вытворчыя ўчасткі: «Медна» і «Знаменка», а таксама рыбгас «Дуброва». Сёння тут працуюць 320 чалавек, у тым ліку жыхары аграгарадкоў Медна, Знаменка, Страдзеч і іншых.

У аграгарадку размяшчаецца аддзяленне № 100/194 Беларусбанку.[6]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

З-за значнай адлегласці да чыгункі (8 км да бліжэйшай станцыі «Знаменка»), асноўныя транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка прыгараднымі аўтобусамі Брэсцкага аўтобуснага парка № 1 і прыватнымі маршрутнымі таксі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок Медна ўваходзіць у адзіную ў Еўропе раўнінную трохбаковую ахоўную тэрыторыю — біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе», — якой у 2004 годзе ўручаны дыплом ЮНЕСКА.

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя медыяфайлы

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]