Страдзецкае
Страдзецкае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,66 (0,6[1]) км |
Шырыня | 0,36 (0,33[1]) км |
Плошча | 0,16 (0,14[1]) км² |
Аб’ём | 0,00042 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,6 (1,5[1]) км |
Найбольшая глыбіня | 5,8 (6,6[1]) м |
Сярэдняя глыбіня | 2,6 (3,1[1]) м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,12 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Стра́дзецкае[2] (Страдзечанскае) возера — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчанае за 22 км у напрамку на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад аграгарадка Медна. Адносіцца да басейна ракі Спанаўка (прыток Заходняга Буга)[3]. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.
Плошча паверхні возера складае 0,16 (0,14[1]) км². Даўжыня 0,66 (0,6[1]) км, найбольшая шырыня 0,36 (0,33[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 (1,5[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 (6,6[1]) м, сярэдняя — 2,6 (3,1[1]) м. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 1 км². Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, пясчаныя. Мелкаводная зона возера пясчаная, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 3—3,5 м (рдзесты, эладэя, трыснёг, чарот і інш.)[2].
Страдзецкае возера злучанае каналам з Мяднянскім возерам. Упадае ручай[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навуменка Л. Б. Страдзецкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 11. — 583 с., іл. — 10 000 экз.