Мяднянскае
Мяднянскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142 м[1] |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,24 км² |
Аб’ём | 0,00046 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 5,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,75 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Мядня́нскае во́зера, Медна — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца ў 22 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Медна. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча паверхні возера складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня возера 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі складае 1,8 км, плошча вадазбору 1,75 км². Аб’ем вады ў возеры 0,46 млн м³. Берагі возера высокія, пясчаныя, месцамі парослыя хмызняком. Мелкаводдзе возера пясчанае, з глыбіні 2 м дно выслана сапрапелем. Расліннасць пашыраная да глыбіні 3—3,5 метраў.
З Мяднянскага возера выцякае рака Спанаўка. Возера злучанае каналам з Страдзецкім возерам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мяднянскае возера // Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Мяднянскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.