Сасноўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Сасноўскае)
Jump to navigation Jump to search
Сасноўскае
Каардынаты: 55°17′39,19″ пн. ш. 29°29′40,25″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 139,2 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,29 км²
Аб'ём 0,00114 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,82 км
Найбольшая глыбіня 7,6 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,1—0,115 ‰
Празрыстасць 2 м
Плошча вадазбору 1,28 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць бяссцёкавае
Сасноўскае (Беларусь)
Сасноўскае
Сасноўскае
Сасноўскае (Віцебская вобласць)
Сасноўскае
Сасноўскае

Сасно́ўскаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 8 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Пабеда.

Плошча паверхні 0,29 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Найбольшая глыбіня 7,6 м, сярэдняя 3,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Аб'ём вады 1,14 млн. м³. Плошча вадазбору 1,28 км.
Катлавіна Сасноўскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя, спадзістыя. Вышыня схілаў 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,4 м, пясчаныя, на паўночным усходзе тарфяністыя. Літараль шырынёй ад 10—20 да 100 метраў, схілы сублітаралі стромкія. У сярэдзіне возера дно плоскае. Да глыбіні 2,5 м дно пясчанае, да 4—4,5 м пясчанае (месцамі перакрыта слоем торфу), глыбей выслана гліністым ілам і сапрапелем.
Возера эўтрофнае, бяссёкавае. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м. Палоса прыбярэжнай надводнай расліннасці шырынёй да 10 метраў, на ўсходзе возера да 40 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 191. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Богдзель І. І. Сасноўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]