Возера Сатанера (Тытан)
Выгляд
Сатанера (англ.: Sotonera Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 76°45′ пн. ш. 17°27′ з. д. / 76,75° пн. ш. 17,45° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 63 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Сатанера з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера АСатанера, размешчанага на тэрыторыі Іспаніі.[1]