Возера Фея (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Фея (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Фея (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Фея (англ.: Feia Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах {73°42′ пн. ш. 64°25′ з. д. / 73,7° пн. ш. 64,41° з. д. / 73.7; -64.41.[1]

Дыяметр возера складае 47 км.[1] Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Фея з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Фея, размешчанага на тэрыторыі Бразіліі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]