Возера Макай (Тытан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Возера Макай (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Макай (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Макай (англ.: Mackay Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 78°19′ пн. ш. 97°32′ з. д. / 78,32° пн. ш. 97,53° з. д. / 78.32; -97.53[1]

Дыяметр возера складае 180 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Макай з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Макай, размешчанага на тэрыторыі Аўстраліі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]