Возера Тавада (Тытан)
Выгляд
Тавада (англ.: Towada Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 71°24′ пн. ш. 135°48′ з. д. / 71,4° пн. ш. 135,8° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 24 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Тавада з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Тавада, размешчанага на тэрыторыі Японіі.[1]