Возера Міватн (Тытан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Возера Міватн (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Міватн (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Міватн (англ.: Mývatn Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 78°11′ пн. ш. 135°17′ з. д. / 78,19° пн. ш. 135,28° з. д. / 78.19; -135.28.[1]

Дыяметр возера складае 55 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Міватн з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Міватн, размешчанага на тэрыторыі Ісландыі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]