Возера Спароу (Тытан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Возера Спароу (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Спароу (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Спароу (англ.: Sparrow Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 84°18′ пн. ш. 64°42′ з. д. / 84,3° пн. ш. 64,7° з. д. / 84.3; -64.7[1]

Дыяметр возера складае 81,4 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Спароу з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Спароу, размешчанага на тэрыторыі Канады.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]