Лагуна Мельгір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагуна Мельгір (Тытан, спадарожнік)
Лагуна Мельгір
Лагуна на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Мельгір (англ.: Melrhir Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 64°54′ пн. ш. 147°24′ у. д. / 64,9° пн. ш. 147,4° у. д. / 64.9; 147.4.[1] Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 23,6 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Мельгір з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Шот-Мельгір, размешчанага на тэрыторыі Алжыру.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]