Скобрае (возера)
| Скобрае | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 137,9[1] м |
| Даўжыня | 1,7 км |
| Шырыня | 0,45 км |
| Плошча | 0,54 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 4,3 км |
| Найбольшая глыбіня | 4,3 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5,4 км² |
| Упадаюць | ручаі |
| Выцякаюць | пратока |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Ско́брае[2] — возера ў Беларусі, Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Полацк.
Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Найбольшая глыбіня 4,3 м. Плошча вадазбору 5,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы вышынёй 2—5 м, у паўночнай частцы да 10 м. Вакол возера пойма шырынёй да 8 метраў. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя. Дно плоскае, да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, на большых глыбінях слоем сапрапеля. Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Пратокай злучана з ракой Палата.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Скобрае, Новая Палата (чыгуначная станцыя Палата), Казімірова. Праходзіць чыгуначная дарога Полацк—Дрэтунь—Невель і аўтамабільная дарога Полацк—Дрэтунь.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скобрае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 465. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
