Сосна (возера, Шумілінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Со́сна, Міхало́ва
Каардынаты: 55°10′36″ пн. ш. 29°41′09″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 138,2 м
Даўжыня 1,28 км
Шырыня 0,96 км
Плошча 0,71 км²
Аб'ём 0,00472 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,83 км
Найбольшая глыбіня 22,9 м
Салёнасць 0,14 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Плошча вадазбору 3,79 км²
Упадаюць ручаі
Со́сна, Міхало́ва (Беларусь)
Со́сна, Міхало́ва
Со́сна, Міхало́ва
Со́сна, Міхало́ва (Віцебская вобласць)
Со́сна, Міхало́ва
Со́сна, Міхало́ва

Со́сна, Міхало́вавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі каля вёскі Міхалова.

Плошча возера складае 0,71 км², даўжыня 1,28 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Найбольшая глыбіня Сосна 22,9 м, сярэдняя —6,6 м.
Катлавіна возера крыху выцягнута з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 метраў. Берагі нізкія (да 3 метраў), пясчаныя, на захадзе і паўночным усходзе сугліністыя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Літаральная зона вузкая. Мелкаводдзе займае каля 15% плошчы возера. Да глыбінь 2—5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем.
Возера Сосна мезатрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Гародна і Будавесць.
На возеры 3 вострава агульнай плошчай 0,012 км².

Берагі нізкія, зарослыя трыснёгам, чаротам, хвашчом, аерам. У залівах сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (каўшанка), у возеры сустракаюцца такія рэдкія віды, як гідрыла мутоўчатая і наяда малая. Зоапланктон прадстаўлены 25 відамі, водарасцей — каля 70 відаў (у асноўным зялёныя і дыятомавыя). З рыб часцей за ўсё сустракаюцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, укляя.

У 1979 годзе на возеры ўтвораны азёрны заказнік (па Пастанове СМ Рэспублікі Беларусь ад 27.12.07 № 1833 — заказнік рэспубліканскага значэння Сосна)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. М. Куловіч. Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]