Улогава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Улогава)
Jump to navigation Jump to search
Улогава
Каардынаты: 55°34′20,73″ пн. ш. 29°02′12,66″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,39 км
Плошча 0,46 км²
Аб'ём 0,00112 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,22 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Салёнасць 0,15 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Плошча вадазбору 7,4 км²
Упадаюць каналы
Выцякаюць пратока
Улогава (Беларусь)
Улогава
Улогава
Улогава (Віцебская вобласць)
Улогава
Улогава

Уло́гава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Палата, за 17 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 1 км на ўсход ад вёскі Сіцянец.

Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня возера 1,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя каля 2,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і пясчаныя. Вышыня схілаў 4—5 метраў. У паўночнай, заходняй і паўночна-заходняй частках катлавіны тэраса вышынёй 0,8—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя. У паўночна-заходняй і заходняй частцы возера берагі сплавінныя (шырыня 5—10 м). Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 2,4 м.

У возера ўпадаюць ручаі, меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы злучана пратокай з возерам Улогава[1] плошчай 0,12 км². Сцёк па пратоцы ў раку Палата.

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. N 220»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 223. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Мельнікаў А. К. Улогава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 162.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]