Улогава
Улогава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132 м[1] |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,46 км² |
Аб’ём | 0,00112 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,22 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,15 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,4 км² |
Упадаюць | каналы |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Уло́гава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Палата, за 17 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 1 км на ўсход ад вёскі Сіцянец.
Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня возера 1,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя каля 2,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і пясчаныя. Вышыня схілаў 4—5 метраў. У паўночнай, заходняй і паўночна-заходняй частках катлавіны тэраса вышынёй 0,8—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя. У паўночна-заходняй і заходняй частцы возера берагі сплавінныя (шырыня 5—10 м). Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 2,4 м.
У возера ўпадаюць ручаі, меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы злучана пратокай з возерам Улогава[2] плошчай 0,12 км². Сцёк па пратоцы ў раку Палата.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 223. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Мельнікаў А. К. Улогава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 162.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)