Перайсці да зместу

Вольберавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вольберавічы
Крыжаўзвіжанская царква ў Вольберавічах (1914 г.)
Крыжаўзвіжанская царква ў Вольберавічах (1914 г.)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221804031
Вольберавічы (Беларусь)
Вольберавічы
Вольберавічы
Вольберавічы (Віцебская вобласць)
Вольберавічы
Вольберавічы

Во́льберавічы[1] Вольбаравічы, Ольбаравічы, Вярбілава[2] (трансліт.: Voĺbieravičy, руск.: Вольберовичи) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета. За 14 кіламетраў на ўсход ад г. Докшыцы, 226 кіламетраў ад Віцебска, 26 кіламетраў ад станцыі Параф’янава.

Першая ўзгадка датуецца 1407 г. як уладанне віленскага ваяводы Войцеха Манівіда адначасова з Докшыцамі і Гняздзілавам. Пазней было разам з Докшыцамі ва ўладанні роду Манівідаў. У XVII—XVIII стагоддзях згадваюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства.

З 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 года — Барысаўскага павета.

З 1924 года вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомльскага, у 1962—1965 гадах Глыбоцкага, у 1960—1962 гадах і з 1965 — Докшыцкага раёна.

  • 350 жыхароў, 36 двароў (1886)
  • 69 жыхароў, 37 двароў (1996)
  • 29 жыхароў (2009)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Крыжаўзвіжанская царква.

У метрычных кнігах ХІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Літвы (Трокі) фіксавалася прозвішча Вальбэровіч (Wolberowicz)[3].

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́йберавічы
  2. Бунто, Я. У. Беразвечча / Я. У. Бунто // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0. — С. 16.
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-DS4G-T?i=632&cat=2317996
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • В. Насевіч. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.