Вольга Вітальеўна Алейнікава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Вітальеўна Алейнікава
Дата нараджэння 10 лістапада 1951(1951-11-10) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вучоная
Навуковая сфера гемабластозы[d]
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Вольга Вітальеўна Алейнікава (нар. 10 лістапада 1951, Ленінград) — беларускі педыятр-анкагематолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 лістапада 1951 года ў Ленінградзе ў сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла сярэднюю школу № 64 г. Мінска. У 1975 годзе скончыла педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1976 годзе — інтэрнатуру па спецыяльнасці педыятрыя. У 1976—1996 гадах працавала ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска педыятрам, з 1978 года — педыятрам-гематолагам, з лістапада 1986 года — загадчыцай дзіцячага гематалагічнага аддзялення, з 1992 года — намеснікам галоўнага ўрача па дзіцячай анкагематалогіі.

З 2 чэрвеня 1996 года — дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».

У 1998 годзе ёй прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па спецыяльнасці ўрач-педыятр, а ў 2001 годзе — вышэйшая катэгорыя па арганізацыі аховы здароўя.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гарманальны статус, утрыманне калію ў міелакарыяцытах у дзяцей з вострым лімфабласным лейкозам», у снежні 1999 года — доктарскую дысертацыю на тэму «Новыя тэхналогіі ў лячэнні вострых лейкозаў у дзяцей» (у НДІ дзіцячай гематалогіі МЗ РФ, Масква). Доктарская дысертацыя з’явілася вынікам шматгадовай працы па ўкараненні новых высокаэфектыўных тэхналогій дыягностыкі і лячэння анкагематалагічных захворванняў у дзяцей у Беларусі, мела шырокі міжнародны рэзананс і паслужыла асновай для стварэння сучасных пратаколаў лячэння, у тым ліку і сумесна з НДІ дзіцячай гематалогіі Міністэрства аховы здароўя Расійская Федэрацыі і Усерасійскага анкалагічнага навуковага цэнтра РАМН.

У 2004—2011 гадах — старшыня вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесар па спецыяльнасці  «клінічная медыцына». З 2006 года — член экспертнага савета ВАК па спецыяльнасці «анкалогія (медыцынскія навукі)». У 2009 годзе выбрана членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

З’яўляецца членам навуковых таварыстваў:

  1. Міжнароднае таварыства дзіцячых анколагаў (SIOP),
  2. Еўрапейскае грамадства дзіцячых гематолагаў і імунолагаў (ESPHI),
  3. Еўрапейскае грамадства трансплантолагаў касцявога мозгу (EBMT).

З’яўляецца членам рэдкалегіі часопісаў:

  1. «Cellular Therapy and Transplantation» (CTT) (Расія-Германія),
  2. «Пытанні гематалогіі / анкалогіі і імуналогіі ў педыятрыі» (Расія),
  3. «Анкагематалогія» (Масква),
  4. «Дзіцячая анкалогія» (Расійская АМН),
  5. «Анкалагічны часопіс» (Беларусь),
  6. «Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі»,
  7. «Педыятрыя і дзіцячая хірургія» (Казахстан).
  8. «Онкопедиатрия» (Расія)
  9. «Гематалогія і трансфузіялогія. Усходняя Еўропа» (галоўны рэдактар, Беларусь-Украіна-Расія).

Найбольш значныя вынікі дзейнасці: стварэнне беларускай школы дзіцячай анкалогіі/гематалогіі; стварэнне сістэмы папуляцыйнай рэгістрацыі дзіцячага рака, інтэграванай у міжнародную сетку; арганізацыя высокаэфектыўнай службы дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, якая дазволіла дасягнуць вынікаў сусветнага ўзроўню ў лячэнні злаякасных новаўтварэнняў у дзяцей.

Падрыхтавала 12 кандыдатаў медыцынскіх навук і 3 доктара медыцынскіх навук, апублікавана больш за 500 друкаваных работ, у тым ліку 6 манаграфій, атрымана 6 патэнтаў.

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе абрана прафесарам кафедры клінічнай гематалогіі і трансфузіялогіі па курсе дзіцячай гематалогіі БелМАПА. З 2005 па 2011 — загадчык кафедры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі БелМапа.

Узнагароды і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, узначаленаму А. В. Алейнікавай, была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне» за актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне.

Зноскі