Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч
Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1983 |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў |
Узнагароды |
Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2010 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР у 1924-1929 гадах (на прыкладзе Полацкай акругі)». У 2010-2013 гадах навучалася ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» абараніла 26 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Епархіяльныя ведамасці на тэрыторыі Беларусі як крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы». Навуковы кіраўнік - Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў.
З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з'яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2008-2019), з 2019 года займае пасаду дацэнта кафедры сацыяльных камунікацый фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2022 года - намеснік дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца пытаннямі гістарыяграфіі і крыніцазнаўства ў кантэксце канфесіянальнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, гісторыі царкоўнага перыядычнага друку XIX стагоддзя (епархіяльных ведамасцяў). Асобныя даследаванні прысвечаны гісторыі грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы на беларускіх землях, уз'яднання ўніятаў з праваслаўнымі, дзейнасці грэка-каталіцкіх іерархаў і інш. У прыватнасці, ёю быў прааналізаваны інфармацыйны патэнцыял беларускіх епархіяльных ведамасцяў для вывучэння гісторыі ўзнікнення і распаўсюджвання ўніяцтва, паказаны напрамкі дзейнасці грэка-каталіцкага і праваслаўнага духавенства ва ўніяцкі перыяд з пункту гледжання беларускіх епархіяльных ведамасцяў, даследавана праблема ўз'яднання ўніятаў з праваслаўем шляхам аналізу адпаведных публікацый беларускіх епархіяльных ведамасцяў. Беларускія епархіяльныя ведамасці ёю ўпершыню разгледжаны і прадстаўлены як каштоўная гістарычная крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы на Беларусі.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
- 2014 - Грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выбраныя навуковыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Епархиальные ведомости 1863–1920 гг. на территории Беларуси в отечественной историографии / О. Г. Римко // Вестник Полоцкого государтвенного университета. – 2011. – № 9. – С. 76–81.
- Материалы по истории воссоединения униатов с православием на страницах «Могилевских епархиальных ведомостей» 1883–1917 гг. / О. Г. Римко // Научные труды Республиканского института высшей школы. – 2012. – Вып. 12, ч. 1. – С. 243–251.
- История воссоединения холмских униатов с православной церковью в 1875 г. (по материалам белорусских епархиальных ведомостей) / О. Г. Римко // Вестник Полоцкого государтвенного университета. – 2013. – № 1. – С. 42–53.
- Материалы о митрополите Литовском и Виленском Иосифе Семашко на страницах белорусских епархиальных ведомостей (1863–1920 гг.) / О. Г. Римко // Научные труды Республиканского института высшей школы. - 2014. – Вып. 14, ч. 1. – С. 238–245.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта(недаступная спасылка)
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU(недаступная спасылка)