Вольга Калацкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Калацкая
Род дзейнасці перакладчыца
Дата нараджэння 1971
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Вольга Калацкая (нар. 1971) — беларуская перакладчыца, педагог.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі інстытут замежных моў. У 1993—2001 гг. выкладала англійскую мову і пераклад у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 1999—2008 гг. выкладала мастацкі пераклад на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма.

Перакладала творы Вірджыніі Вульф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, Маргарэт Этвуд. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Дзеяслоў» і «ARCHE».

Супольна з Ілонай Урбановіч і Змітром Саўкам пераклала «Гладыятара», мультфільмы «Шрэк», «Шрэк-2» і інш. У 2010—2015 гг. перакладала фільмы для тэлеканала «Белсат», у тым ліку «Гіцляў», «Ідэальнага мужа», «Сямейку Смітаў», «Медсястру Бэці[ru]», «Рычарда ІІІ».

У час пратэстаў у Беларусі ў студзені 2021 года яе затрымалі ў межах 342 арт. Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»)[1]. 24 сакавіка ёй прысудзілі два гады «хатняй хіміі» за поўху Рыгору Азаронку[2].

Зноскі

  1. baj.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
  2. За поўху Азаронку — два гады «хатняй хіміі». Новы Час (24 сакавіка 2021).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]