Рыгор Юр’евіч Азаронак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рыгор Азаронак
руск.: Григорий Юрьевич Азарёнок
альтэрн.: Азаронак Рыгор Юр'евіч
Імя пры нараджэнні Рыгор Юр’евіч Азаронак
Род дзейнасці прапагандыст
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1994(1994-10-18) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Уладзіміравіч Азаронак
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «За адвагу»

Рыгор Юр’евіч Азаронак (нар. 18 кастрычніка 1994, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі?! ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачанні» падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, пасля чаго служыў у войску і даслужыўся да тытула яфрэйтара[1].

Да 2020 года асвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, але падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта 2020 года пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[2].

Пасля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Латвіі, Літвы і Эстоніі[3]. 2 снежня 2021 года ён трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[4]. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».

Прапагандысцкая актыўнасць (2020—2021)[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2020 года Азаронак агучыў канспіралагічную версію аб паходжанні каранавіруса COVID-19, звязаўшы яго з бактэрыялагічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазіцыю рэжыму Лукашэнкі па супрацьдзеянню пандэміі[5].

Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Святланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлагер» і планах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[6], пашыраў канспіралагічныя версіі адносна прычын масавых пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі?![7]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненні і далучэнні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[2].

У верасні 2020 года Рыгор Азаронак зняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, дзе, паводле шматлікіх сведчанняў, адбываліся катаванні затрыманых пратэстоўцаў[8]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[9][10]. За сюжэт пра пахаванне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасля збіцця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўвання яе тэлефонных размоў[11].

11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджанні» медалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[12]. 16 студзеня 2021 года Лукашэнка асабіста ўручыў медаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[13].

Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца мовай нянавісці[uk][14].

Датычны да разгрому беларускага незалежнага кніжнага выдавецтва «Янушкевіч». 16 мая 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[15]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[16]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[17]. 17 мая стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[18]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[19], Настасся Карнацкая была асуджаная на 13 сутак за нібыта «дробнае хуліганства»[20].

Зноскі

  1. Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ
  2. 2,0 2,1 Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе [Журналіст і вядоўца СТБ Рыгор Азаронак распавёў пра псіхалогію «неверагодных» і працу ў натоўпе] — СБ. Беларусь сегодня, 20 лістапада 2020 г.
  3. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников(руск.) . Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  4. ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
  5. Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай — Наша Ніва, 12 красавіка 2020 г.
  6. «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды ["Гэта адзін з найжорсткіх фэйкаў": Як я чытаў увесь трэш афіцыйнай прапаганды] — The Village, 29 ліпеня 2020 г.
  7. Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко [Беларусам распавялі пра містычную вайну супраць Лукашэнкі] — Lenta.ru, 28 верасня 2020 г.
  8. «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией ["Тут нікога не білі". Кіраўніцтва ЦІП на Акрэсціна прыняло журналістаў СТВ з экскурсіяй] — Onliner.by, 14 верасня 2020 г.
  9. Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % [Начальнік ЦІП на Акрэсціна: ізалятар запоўнены на 90-100 %] — Reform.by, 14 верасня 2020 г.
  10. Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? [Рэпартаж СТВ з Акрэсціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных каментарыяў?] — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
  11. Беларусь: мать погибшего Романа Бондаренко подала в суд на журналиста [Беларусь: маці загінулага Рамана Бандарэнкі падала ў суд на журналіста] — Deutsche Welle, 26 лістапада 2020 г.
  12. А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні», Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 студзеня 2021). Праверана 1 мая 2021.
  13. Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам, Газета «Звязда» (17 студзеня 2021). Праверана 1 мая 2021.
  14. Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV(англ.) . Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  15. У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі. budzma.org (17 мая 2022).
  16. Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая(руск.) . mediazona.by (16 мая 2022).
  17. Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках(руск.) . mediazona.by (17 мая 2022).
  18. Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг. nashaniva.com (17 мая 2022).
  19. Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак. nashaniva.com (17 мая 2022).
  20. Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» асудзілі за «дробнае хуліганства». nashaniva.com (18 мая 2022).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]