Уільям Голдынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Голдынг
William Golding 1983.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

19 верасня 1911(1911-09-19)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння:

St Columb Minor[d], Newquay[d], Cornwall[d], Паўвостраў Корнуал, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі

Дата смерці:

19 чэрвеня 1993(1993-06-19)[1][2][3][4][5] (81 год)

Месца смерці:

Perranarworthal[d], Cornwall[d], Паўвостраў Корнуал, Англія, Вялікабрытанія

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Альма-матар:

Брэйснаўз каледж[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік

Мова твораў:

англійская мова[6]

Узнагароды:
william-golding.co.uk
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сэр Уільям Джэралд Голдынг[7] (англ.: William Gerald Golding; 19 верасня 1911 — 19 чэрвеня 1993) — англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1983). За амаль саракагадовую літаратурную кар'еру Голдынг выдаў 12 раманаў; сусветную вядомасць яму забяспечыў першы з іх, «Валадар мух», які лічыцца адным з выбітных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1935). Удзельнік II сусветнай вайны. На яго светаадчуванне значна ўплыла філасофія экзістэнцыялізму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомасць У. Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філасофскіх раманаў-прытчаў альбо «баек»: «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне» (1959), «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зборніка публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праірамнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп'ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек — цывілізацыя, асоба — гісторыя, душа — Бог, ідэал — рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе У. Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Навела «Бог Скарпіён» у перакладзе V.K. была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6, 2003. С. 144—176).[8]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118696165 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. 5,0 5,1 Nationalencyklopedin — 1999.
  6. 6,0 6,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119053137
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.324.
  8. Гл. на сайце «Камунікат»