Завулак Соф’і Кавалеўскай (Мінск)
Выгляд
| Завулак Соф’і Кавалеўскай Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Маскоўскі |
| Назва ў гонар | Соф'я Васільеўна Кавалеўская |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Завулак Соф’і Кавалеўскай — завулак у Маскоўскім раёне Мінска, названы ў гонар вучонага С. К. Кавалеўскай. Знаходзіцца ў прамысловай частцы горада каля чыгункі ў раёне п.п. Сталічны і спалучае прамысловыя збудаванні з элементамі жылога прыватнага сектара. Перасякае вул. Папова. Злучаецца з 2-м малым завулкам і вул. Машыністаў.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Завулак С.Кавалеўскай мае незвычайную форму: спачатку ён цягнецца няроўнай лініяй ўздоўж чыгуначнага палатна і амаль пасярэдзіне раздзяляецца перпендыкулярнай няроўнай лініяй, якая ідзе ад вул. Машыністаў да гаражоў і таксама з’яўлаецца часткай завулка Кавалеўскай.
- 10 сакавіка 1972 года ў футлярным цэху радыёзавода, які знаходзіўся на гэтым завулку, адбыўся выбух, ад якога загінула больш за 100 чал.
- Ад вул. Сямашкі завулак Кавалеўскай аддзяляе рака Мышка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завулак Соф’і Кавалеўскай (Мінск)- Завулак Соф’і Кавалеўскай на карце ato.by