Вуліца Чкалава (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Чкалава, Мінск)
Вуліца Чкалава Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Інстытут культуры, Кавальская Слабада |
Назва ў гонар | Валерый Паўлавіч Чкалаў |
Паштовы індэкс | 220039 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Чкалава — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў 1939 у гонар Валерыя Паўлавіча Чкалава (1904—1938), савецкага лётчыка-выпрабавальніка, Героя Савецкага Саюза.
Забудоўвалася паступова ў 1926-35, канчатковы выгляд набыла ў 1950-я. Пачынаецца ад пуцеправода, які злучае яе з вуліцай Маскоўскай, перасякаецца з вуліцай Аэрадромнай і ідзе да аэрапорта «Мінск-1», утварае галоўны пад’езд да яго. Ад яе бяруць пачатак вуліцы Брылеўская, Варанянскага, Магілёўская.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 6 — пяціпавярховы будынак. У будынку размяшчаецца Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- № 7 — Палац культуры і спорту чыгуначнікаў (архітэктар Л. Анікіна, інжынер І. Петрашкевіч, мастак Л. Вязнікаў)[1].
- № 16 — будынак (1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000368
- № 38/1 — будынак аэравакзала (1946—1956) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000265
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Чкалава (Мінск)