Выдавецтва Вацлава Ластоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выдавецтва Вацлава Ластоўскага
Краіна  Германская імперыя
Заснавана 1916
Адрас Вільня
Галоўны рэдактар Вацлаў Ластоўскі

Выдаве́цтва Ва́цлава Ласто́ўскага (у арыгінале: Wydawiectwo W. Lastouskaho) — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Вільні ў 19161918 гг. Заснавана Вацлавам Ластоўскім. Мэта выдавецтва — падрыхтоўка і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, чытанак для першых беларускіх школ[1].

Выпусціла складзеныя Ластоўскім школьныя падручнікі, у асноўным з выкарыстаннем лацінкі: «Першая чытанка: Кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі чытаньня», «Родныя зярняты: кніжыца для школьнага чытання» («Rodnyje Ziernity: kniźyca dla školnaho čytaňnia») (1916), «Першая чытаньне» (1917), «Задачнік» (1917), «Незабудка: першая пасля лементара чытанка» («Niezabudka: Pieršaja paśla lementara čytanka») (1918), «Прыпеўкі (Песні-песень)» («Prypieŭki: (Pieśni-piesień)») (1918), «Raściny: Padručnik dla školnaha ŭžytku» (1918), «Сейбіт: другая, пасля лементара, чытанка для пачатковых школ» («Siejbit: Druhaja, paśla lementara, čytanka dla pačatkowych škol») (1918), «Выпісы з беларускай літаратуры» («Wypisy z biełaruskaj literatury») (Čaść I, 1918)[2]. Акрамя школьных падручнікаў выдавецтва выдала зборнікі «Скрыпка беларуская» Цёткі (2-е выданне), «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў» Л. Рагоўскага (2-е выданне), нататкі «Што трэба ведаць кожнаму беларусу» і іншыя кнігі[1].

Зноскі

  1. а б А. С. Ліс. Выдавецтва В. Ластоўскага // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 368.
  2. Larysa Dounar. Wacław Łastouski i kultura książki Białorusi // Roczniki Biblioteczne. — 2012. — Tom 56. — S. 35.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]