Што трэба ведаць кажнаму беларусу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Што трэба ведаць кажнаму беларусу
Выданне
Выданне 1944 года
Жанр брашура
Аўтар Вацлаў Ластоўскі (таксама Язэп Найдзюк у бальшыні пазнейшых выданняў)
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1918 год
Дата першай публікацыі 1918 год
1944 год (з дадаткамі)
Асобнае выданне 1916 год
1944 год (з дадаткамі)
Выдавецтва Выдавецтва Вацлава Ластоўскага
Колькасць старонак 19 старонак
32 старонкі (з дадаткамі Язэпа Найдзюка)
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Што трэба ведаць кажнаму беларусу» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнай годнасці і свядомасці беларусаў. Пазней пад нямецкім даглядам да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазнейшых выданнях, а ў Сеціве пераважна з ягонымі дадаткамі і сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газетай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе. Потым з гэтага выдання быў зроблены перадрук у 1992 годзе.

Дадаткі Язэпа Найдзюка[правіць | правіць зыходнік]

  • Глава I

Дададзены залік беларусаў ў «арыйскую расу». Прыбраныя даныя пра тэрыторыю еўрапейскіх дзяржаваў. Са спіса народаў зніклі жыды, славенцы і албанцы. Да расповеду пра іншыя народы дададзеныя выпады супраць палякаў і расейцаў. У азначэнне народу дададзеная суполнасць крыві, замест акраслення беларуса «Чаму кожны з нас павінны называцца беларусам».

  • Глава II

Перапісанае азначэнне месца жыхарства беларусаў. Дададзены абзац пра бальшавікоў. Прыбраныя даныя пра тэрыторыі, населеныя народамі (таму што межы перакройваліся), само пытанне перанесенае ў главу I, беларусаў стала не 10, а 15 мільёнаў.

  • Глава III

Дададзеныя верш Алеся Гаруна, паведамленне пра дыпламатычны статус беларускай мовы, «Шэсць дыялектаў» ператварылася ў «некалькі дыялектаў». Раскрыты псеўданім Францішка Багушэвіча. Дададзены яшчэ адзін верш (без упамінання аўтара).

  • Глава IV

Цалкам дададзеныя новыя пытанні «Ці маюць беларусы сваю гісторыю?» ды «Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?».

У главе ёсць незразумеласць: у арыгінальным выданні яна чамусьці стаіць пад нумарам VI, прычым пасля яе ідуць главы IV, V ды VII.

  • Глава VII

Значныя дадаткі з апісаннем гісторыі герба, сцяга і звязаных з імі легендаў.

  • Глава IX

Дададзеныя 2 абзацы пра захаванне расавай чысціні.

  • Глава XI

Дададзены абзац пра змагароў за лепшую долю беларусаў.

  • Глава XII

Верш перайменаваны ў «Прысягу беларуса» (арыгінальная назва — «Ніколі»), прозвішча аўтара (Андрэя Зязюлі) напісанае цалкам.

Арыгінал[правіць | правіць зыходнік]

Выданне 1918 года мае перадрук 1992 года, выдадзены досыць малым тыражом. Гэтае выданне можна знайсці ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі. Аднак шырокай вядомасці дасягнуў варыянт, які быў адрэгаваны Язэпам Найдзюком.

Змест (выдання 1991 года)[правіць | правіць зыходнік]

  • I. Пра сябе і свой народ
  • II. Пра беларускую зямлю
  • III. Пра сваю мову
  • IV. Пра гісторыю Беларусі
  • V. Пра веру беларуса
  • VI. Пра Бацькаўшчыну
  • VII. Пра нацыянальныя адзнакі беларуса
  • VIII. Пра патрыятычныя павіннасьці
  • IX. Пра беларускую сям’ю
  • X. Беларус на чужыне
  • XI. Нашая гордасьць
  • XII. Прысяга беларуса

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]