Урад Вацлава Ластоўскага
Выгляд
| Пяты ўрад БНР | |
|---|---|
| Краіна | |
| Тып арганізацыі | урад |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларуская Народная Рэспубліка |
| Кіраўнікі | |
| Старшыня ўраду | Вацлаў Ластоўскі |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 13 снежня 1919 |
| Ліквідацыя | |
| Дата скасавання | 20 красавіка 1923 |
| Матчыная арганізацыя | Народная Рада БНР |
Урад Вацлава Ластоўскага (пяты, часам называецца як шосты ўрад БНР[1]) — урад БНР, сфармаваны 13 снежня 1919 года Народнай Радай БНР. Праз 3 дні пасля стварэння ўрада яго старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.
Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасля 1931), брат Вацлава Ластоўскага[1].
Пасля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс, у выніку якога сфармаваўся новы ўрад.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]| Пасада | Імя | Выява | Партыя | Тэрмін паўнамоцтваў | |
|---|---|---|---|---|---|
| Пачатак | Заканчэнне | ||||
| Старшыня ўраду | Вацлаў Ластоўскі | БПСР | 13 снежня 1919 | 20 красавіка 1923 | |
| Намеснік старшыні, | Аляксандр Цвікевіч | БПСФ | верасень 1918 | 23 жніўня 1923 | |
| Народны міністр замежных спраў | Яўген Ладноў | ? | 13 снежня 1919 | 8 траўня 1921 | |
| Аляксандр Цвікевіч | БПСФ | травень 1921 | кастрычнік 1925 | ||
| Народны міністр фінансаў | Яфім Бялевіч | БПСФ | 13 снежня 1919 | верасень 1920 | |
| Аляксандр Вальковіч | БПСР | верасень 1920 | 1923 | ||
| Народны міністр унутраных спраў | Тамаш Грыб | БПСР | 13 снежня 1919 | 10 кастрычніка 1922[1] | |
| Дзяржаўны сакратар | Клаўдзій Дуж-Душэўскі | БПСР | 13 снежня 1919 | 20 красавіка 1923 | |
| Дзяржаўны кантралёр | Лявон Заяц | БПСР | 13 снежня 1919 | ? | |
Зноскі
- ↑ а б в Барыс Сымон. Кіраўнічыя органы БНР // pawet.net. — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Сымон. Кіраўнічыя органы БНР // pawet.net. — 2011.






