Высокая Буда (Хіславіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Высокая Буда
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216646
Код АКАТП
Высокая Буда на карце Расіі ±
Высокая Буда (Хіславіцкі раён) (Расія)
Высокая Буда (Хіславіцкі раён)
Высокая Буда (Хіславіцкі раён) (Смаленская вобласць)
Высокая Буда (Хіславіцкі раён)

Высокая Буда[1] (руск.: Высо́кая Бу́да) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 3 жыхары (2007 год).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Высокая Буда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Высокую Буду не вярнулі БССР[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Зноскі